БЕЛ Ł РУС

У Германіі ўзгаднілі пастаўку цяжкіх узбраенняў Украіне

13.04.2022 / 13:08

Nashaniva.com

Кіроўная кааліцыя ў Германіі ўзгадніла пастаўкі цяжкіх узбраенняў Украіне. Раней самая буйная палітычная сіла — Сацыял-дэмакратычная партыя — стрымана ацэньвала магчымасць такіх паставак.

«Дарагія сябры, Германія цяпер будзе хутка пастаўляць ва Украіну цяжкую тэхніку. Я рады, што мы з СвДП і нашы партнёры па кааліцыі змаглі дамовіцца пра гэта», — адзначыў дэпутат Бундэстага ад СвДП Маркус Фабер.

Раней паведамлялася, што нямецкі абаронны канцэрн гатовы паставіць Украіне да 50 танкаў і 60 БМП.

А міністр замежных спраў Аналена Бербак казала, што ў Еўропы няма больш часу для адгаворак, і Кіеву неабходна паставіць цяжкае ўзбраенне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула