БЕЛ Ł РУС

У Мінску можна атрымаць пашпарт старога ўзору або біяметрычны дакумент, не выходзячы з дома

13.04.2022 / 15:38

Nashaniva.com

У Мінску можна замовіць афармленне і атрымаць дома не толькі біяметрычны пашпарт, але і пашпарт старога ўзору, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Так, цяпер у сталіцы прадастаўляецца паслуга выезду прадстаўнікоў падраздзяленняў па месцы жыхарства заяўніка для збору біяметрычных даных на мабільным комплексе і запаўнення заявы на выдачу альбо абмен пашпарта старога ўзору.

Акрамя таго, новыя дакументы па іх гатоўнасці могуць быць выдадзеныя грамадзянам таксама па месцы жыхарства.

Каб скарыстацца гэтымі паслугамі, трэба звярнуцца ў аддзел па грамадзянстве і міграцыі свайго раёна. Паслугі платныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула