БЕЛ Ł РУС

Італьянская кампанія — вытворца кавы Lavazza спыніла працу ў Расіі

13.04.2022 / 16:24

Nashaniva.com

Кампанія таксама часова прыпыняе продажы ва Украіне.

Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на Reuters.

Lavazza таксама заявіла, што ёй давядзецца сутыкнуцца з «надзвычай складаным» 2022-м годам з-за росту цэн на сыравіну.

«У першую чаргу зялёная кава, а таксама ўпакоўка, энергія, лагістыка і рызыкі, якія вынікаюць з драматычнай бягучай геапалітычнай сітуацыі», — сказаў генеральны дырэктар Антоніа Баравале.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула