БЕЛ Ł РУС

Пасля 1,5-месячнага арышту на волю не выйшла старшыня незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольга Брыцікава

13.04.2022 / 16:42

Nashaniva.com

Наваполацкую актывістку Вольгу Брыцікаву затрымалі яшчэ 27 лютага падчас галасавання на рэферэндуме на выбарчым участку.

Яе арыштавалі на 15 сутак за тое, што яна сфатаграфавала бюлетэнь. Праз некалькі дзён над Вольгай адбыўся ўжо другі суд. Ёй прызначылі яшчэ 15 сутак за «антываенную вопратку». 

10 сакавіка стала вядома, што Вольгу зноў асудзілі. Па папярэдняй інфармацыі, чарговыя 15 сутак яна атрымала за паперы з надпісам «Не вайне» на вокнах.

13 красавіка Вольга мусіла выйсці на волю, але міліцыянты сказалі, што яна затрыманая на 72 гадзіны. У межах якой справы — невядома. За кратамі ў ізалятары Ушачаў Брыцікава ўтрымліваецца ўжо 46-я суткі, паведамляюць праваабаронцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула