БЕЛ Ł РУС

Лідары краін будучага Балта-Чарнаморскага саюза зрабілі сімвалічны сумесны здымак ФОТАФАКТ

13.04.2022 / 21:32

Nashaniva.com

Прэзідэнты Літвы Гітанас Наўседа, Польшчы Анджэй Дуда, Латвіі Эгілс Левітс і Эстоніі Алар Карыс сустрэліся ў Кіеве з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. І зрабілі сумеснае вельмі сімвалічнае фота. 

Фактычна гэтае фота — сімвал будучага Балта-Чарнаморскага Саюза, натуральнага і з палітыка-эканамічнага, і гістарычнага аб'яднання краін рэгіёна. Пакуль з яго выпадае толькі адно вельмі важнае звяно — наша Беларусь. Але гэта часова.

Менавіта Польшча і краіны Балтыі зараз з’яўляюцца галоўнымі адвакатамі Украіны на Захадзе. Гэтыя краіны занялі вельмі жорсткую пазіцыю адносна Расіі, яны выступаюць за максімальную падтрымку Украіны і наймацнейшыя санкцыі супраць пуцінскага рэжыму.

Найбольш цвёрдая і прынцыповая таксама іх пазіцыя адносна рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, і найбольшая з іх боку падтрымка беларускіх дэмакратычных сілаў як у самой Беларусі, так і за яе межамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула