БЕЛ Ł РУС

Сёння — чысты чацвер у католікаў

14.04.2022 / 08:20

Nashaniva.com

Чысты чацвер — гэта адзiн з найважнейшых дзён перадвелiкоднага тыдня. У гэты дзень вернiкi ўспамiнаюць Тайную Вячэру, калi, паводле евангельскага падання, Iсус сам амыў ногi сваiм вучням перад вячэрай.

Таму чацвер называюць «Чыстым», або «Вялікім».

Па традыцыi ў гэты дзень прыбiраюць дома, мыюць падлогі, вокны.

У гэты дзень, а дакладней, вечар Ісус Хрыстос сустрэўся з апосталамі і вячэраў разам з імі. У гонар той вячэры ўстаноўленае таінства прычасця. Слова «эўхарыстыя» ў перакладзе з грэчаскай мовы азначае «ўдзячнасць».

Вялікдзень рыма-католікі, грэка-католікі і пратэстанты будуць адзначаць 17 красавіка. Праваслаўныя — 24 красавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула