БЕЛ Ł РУС

На Віленскай тэлевежы адкрылася аглядная пляцоўка 

15.04.2022 / 16:23

Nashaniva.com

Цяпер гэта самая вышынная адкрытая аглядная пляцоўка Літвы, яна знаходзіцца ў 170 метрах ад зямлі.

У красавіку можна будзе падняцца на тэрасу з пятніцы па нядзелю з 12 да 19 гадзін.

Пазней час працы будзе мяняцца ў залежнасці ад надвор'я.

Аднак патрабуецца папярэдняе браніраванне: электронная пошта ekskursijos@telecentras.lt або па тэл. +37052525333

Кошт квіткоў: дарослыя — 15 еўра, дзеці да 14 гадоў — 9 еўра.

Рэкамендуецца таксама звязацца з супрацоўнікамі тэлевежы да прыезду, бо сітуацыя на адкрытай тэрасе можа змяніцца ў выпадку неспрыяльных умоў надвор'я.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула