БЕЛ Ł РУС

Шахматны сайт Chess.com не будзе блакаваць карыстальнікаў з Расіі і Беларусі

16.04.2022 / 08:39

Nashaniva.com

Найбуйнейшы шахматны сайт Chess.com лічыць контрпрадуктыўнай ізаляцыю грамадзян Беларусі і Расіі ў сваім сэрвісе. Пад блакаванне трапяць толькі гульцы, якія знаходзяцца пад санкцыямі сусветнай супольнасці, гаворыцца ў заяве папулярнага сэрвісу.

«Chess.com не блакуе доступ усіх расійскіх і беларускіх гульцоў да нашага сайту і мерапрыемстваў. Мы лічым контрпрадуктыўнай ізаляцыю ні ў чым не вінаватых грамадзян Расіі і Беларусі ад сусветнай супольнасці. Удзел у сусветнай супольнасці важны для распаўсюджвання праўды», — гаворыцца ў заяве.

Хоць Chess.com не блакуе і не абмяжоўвае ўліковыя запісы, апрацоўка плацяжоў у цяперашні час заблакаваная для ўсіх асноўных плацежных сістэм у Расіі і Беларусі.

Удзельнікі, якія ў цяперашні час маюць актыўнае прэміум-сяброўства на сайце, пакуль не закранутыя; аднак пасля заканчэння тэрміну дзеяння гэтага сяброўства яно не будзе працягнута.

У заяве таксама асуджаецца агрэсія Расіі ў дачыненні да Украіны і публікуецца заклік да спынення вайны.

Раней Міжнародная шахматная федэрацыя (ФІДЭ) паведаміла, што не будзе праводзіць афіцыйныя спаборніцтвы і мерапрыемствы ў Беларусі і Расеі. Акрамя гэтага, на міжнародных мерапрыемствах ФІДЭ забараняецца вывешваць сцягі і выконваць гімны Беларусі і Расіі. 16 сакавіка Федэрацыя адхіліла зборныя Расеі і Беларусі ад турніраў пад сваёй эгідай. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула