БЕЛ Ł РУС

Расіяне нанеслі ракетны ўдар па заводзе ў Кіеўскай вобласці

17.04.2022 / 14:40

Nashaniva.com

У ноч на 17 красавіка расейскія вайскоўцы атакавалі завод па вытворчасці боепрыпасаў у раёне горада Бравары ў Кіеўскай вобласці. Пра гэта на брыфінгу ў нядзелю заявіў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны РФ Ігар Канашэнкаў.

Інфармацыю аб расійскім абстрэле пацвердзіў мэр Бравароў Ігар Сапожка. Ён паведаміў аб пашкоджанні інфраструктурных аб'ектаў у горадзе.

Пра маштабы разбурэнняў і магчымых пацярпелых пакуль дакладна невядома. У горадзе магчымыя перабоі з электраэнергіяй і водазабеспячэннем, дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула