БЕЛ Ł РУС

Дзяржсакратар Рады бяспекі прыгразіў Літве, Польшчы і Латвіі

18.04.2022 / 11:4

Nashaniva.com

Аляксандр Вальфовіч западозрыў заходніх суседзяў у падрыхтоўцы агрэсіі.

Па словах Аляксандра Вальфовіча, у Польшчы, Літве і Латвіі павялічваецца колькасць вайскоўцаў і ўзбраення, ваенная інфраструктура мадэрнізуецца, бо вялікія сродкі выдзяляюцца з бюджэтаў на абаронны сектар. Акрамя таго, дзяржсакратар падкрэсліў, што пачасціліся палёты замежнай вайсковай авіяцыі ля нашых межаў.

«Яны сваю інфраструктуру прыводзяць у адпаведнасць незразумела з чым, напэўна, з развязваннем, падрыхтоўкай агрэсіі. Думаю, просты народ, польскі, літоўскі, бачыць тое, што адбываецца сёння ва Украіне, якія разбурэнні, якая трагедыя, як гінуць простыя людзі на тэрыторыі Украіны.

Спадзяюся, ён гэтага не захоча, таму што не атрымаецца так, што яны развяжуць агрэсію ў дачыненні да Беларусі, і ваенныя дзеянні будуць праходзіць толькі ў Беларусі. Не, на іх тэрыторыі таксама будуць разбурэнні, гібель, выбухі», — адзначыў Аляксандр Вальфовіч.

Чытайце таксама: Вальфовіч: Імавернасць нападу Расіі на Украіну малая

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула