БЕЛ Ł РУС

У Горках затрымалі ксяндза Андрэя Кеўліча

18.04.2022 / 21:50

Nashaniva.com

Абноўлена

Паводле інфармацыі ініцыятывы «Хрысціянская візія», сёння, адразу пасля імшы ў касцёле ў Горках, быў затрыманы святар Андрэй Кеўліч, дэкан Магілёўскага дэканата. Ён знаходзіцца ў Горацкім РАУСе.

На яго склалі пратакол і адпусцілі з Горацкага РУУС. Заўтра ў дачыненні да а. Андрэя адбудзецца суд, паведамляе «Хрысціянская візія». Святару пагражае штраф альбо адміністрацыйны арышт.

Падставай для затрымання і суда стаў рэпост з сайта, прызнанага экстрэмісцкім.

Роўна месяц таму, 17 сакавіка, ксёндз Андрэй Кеўліч быў прызначаны Магілёўскім дэканам, які ахопліваў каталіцкія парафіі ўсходняй часткі Магілёўскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула