БЕЛ Ł РУС

«Азоў» просіць пра зялёны калідор з Марыупаля для цывільных, мёртвых і параненых

18.04.2022 / 23:08

Nashaniva.com

Камандзір палка «Азоў» падпалкоўнік Дзяніс Пракапенка папрасіў сусветных лідараў арганізаваць эвакуацыю з Марыупаля «для цывільных асоб, параненых і загінулых байцоў, якія заслугоўваюць пахавання з пашананай».

Бамбёжка «Азоўсталі». Скрын

«Ніхто не верыць акупантам, таму я заклікаю палітыкаў усяго цывілізаванага свету арганізуйце зялёны калідор, дайце гарантыі бяспекі, каб неадкладна правесці эвакуацыю цывільных, параненых і цел забітых воінаў, якія павінны быць пахаваны з ушанаваннямі», — сказаў ён.

Некалькі дзён таму расіяне ў чарговы раз прапаноўвалі ўкраінскім абаронцам Марыупаля здацца.

Гарсавет Марыупаля паведаміў, што расійскія войскі наносяць удары па «Азаўсталі» звышцяжкімі авіябомбамі. У падземных хованках металургічнага камбіната знаходзяцца не менш за 1000 цывільных, пераважна гэта жанчыны з дзецьмі і пажылыя людзі, піша «Украінская праўда».

Марыупаль з 1 сакавіка знаходзіцца ў аблозе, расіяне стала абстрэльваюць яго, спрабуючы ўзяць горад пад свой поўны кантроль.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ідуць перамовы, каб дапамагчы ўкраінскім абаронцам у Марыупалі. Ён таксама заявіў, што знішчэнне абаронцаў можа паставіць кропку ў мірных перамовах з Расіяй.

17 красавіка Генштаб Украіны паведаміў, што войска РФ, верагодна, рыхтуецца да правядзення дэсантнай марской аперацыі ў Марыупалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула