БЕЛ Ł РУС

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі Аляксандра Фядуту, Аляксея Храловіча і яшчэ шэсць чалавек

20.04.2022 / 16:33

Nashaniva.com

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі восем чалавек. Сярод іх — вядомы палітолаг Аляксандр Фядута, а таксама былы падпалкоўнік КДБ Аляксей Храловіч.

Аляксей Храловіч

Аляксандр Фядута быў затрыманы год таму, 12 красавіка 2021 года. Разам з Рыгорам Кастусёвым, Юрыем Зянковічам і Вольгай Галубовіч іх абвінавачваюць у змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам (частка 1 артыкула 357 КК).

Аляксей Храловіч — былы падпалкоўнік КДБ, асуджаны на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго судзілі «за дзяржаўную здраду» — перадачу запісаў тэлефонных размоў, якія тычыліся гібелі Рамана Бандарэнкі і пралілі святло на абставіны злачынства.

Палітвязнямі таксама прызнаныя Уладзімір Гундар, Павел Кучынскі, Яўген Клімаў, Сяргей Санюта, Святаслаў Шубіч, Алег Нічыпорка.

Усяго колькасць людзей афіцыйна прызнаных палітвязнямі дасягнула 1135 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула