БЕЛ Ł РУС

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Расіі

20.04.2022 / 21:15

Nashaniva.com

20 красавіка Міністэрства фінансаў ЗША пашырылі санкцыі супраць Расіі. У спіс трапілі 29 фізічных асоб, у тым ліку звязаныя з банкам «Адкрыццё», і 40 кампаній.

З кампаній, якія трапілі пад санкцыі — «Інвестторгбанк» і «Транскапіталбанк». Апошні — аператар новай плацежнай сістэмы Hello, якую зарэгістраваў расійскі Цэнтрабанк.

З асобаў пад санкцыі трапіла намесніца старшыні Цэнтрабанка Ксенія Юдаева.

Таксама пад санкцыі трапіў Канстанцін Малафееў, заснавальнік адыёзнага тэлеканала «Царьград», а таксама некалькі структур, з ім звязаных.

Поўны спіс апублікаваны на сайце Мінфіна ЗША. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула