БЕЛ Ł РУС

Расіяне захапілі 80% Луганскай вобласці

20.04.2022 / 21:32

Nashaniva.com

80% Луганскай вобласці Украіны знаходзіцца пад расійскім кантролем. Пра гэта паведаміў у каментары CNN кіраўнік Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай.

Разбурэнні на Луганшчыне. Фота Сяргея Гайдая

Па словах Гайдая, у вобласці няма ніводнага бяспечнага горада: уся тэрыторыя прастрэльваецца. Ён заклікаў мірных жыхароў эвакуявацца з рэгіёна, бо баявыя дзеянні абвастраюцца.

«Расія, безумоўна, не збіраецца спыняцца на дасягнутым і будзе рухацца далей», — мяркуе ён. 

Кіраўнік Луганшчыны паведаміў, што з 350 тысяч чалавек, якія жылі на тэрыторыі Луганскай вобласці да вайны, сёння засталося каля 70 тысяч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула