БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка запатрабаваў у міністра юстыцыі да канца года вырашыць праблему са спагнаннем запазычанасці па судах

21.04.2022 / 12:11

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам міністра юстыцыі Сяргея Хаменку, запатрабаваў у поўным аб'ёме спагнаць у бюджэт запазычанасць па судовых рашэннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы з міністрам юстыцыі Сяргеем Хаменкам Лукашэнка працытаваў даклад генпракурора Шведа, у якім той паскардзіўся, што працэнт спагнанняў складае менш за 10%, а па «шкодзе, нанесенай дзяржаве», — толькі 3,6%.

«То-бок, атрымліваецца, што правапарушальнікі павінны бюджэту больш за 300 млн рублёў, а фактычна з іх спагнана каля 11. У цяперашніх складаных умовах дзяржава не можа дазволіць сабе дараваць такія даўгі», — сказаў Лукашэнка.

Ён загадаў Хаменку да канца года «ўсё зачысціць і запатрабаваць выканання».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула