БЕЛ Ł РУС

Аднаго з затрыманых прафсаюзнікаў выпусцілі на волю

21.04.2022 / 21:02

Nashaniva.com

Праваабаронцы паведамляюць, што аднаго з лідараў незалежных прафсаюзаў Беларусі, Юрыя Белякова, учора выпусцілі. 

Юрый Белякоў

Белякова адпусцілі ўчора — забралі пашпарт, камп'ютар, тэлефон. Больш падрабязнасцяў пакуль няма.

Юрый Белякоў, прадстаўнік Незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), разам з 13 іншымі прадстаўнікамі незалежных прафсаюзаў быў затрыманы 19 красавіка. Дома ў затрыманых прайшлі ператрусы.

У сераду 20 красавіка стала вядома, што прынамсі чацвёра лідараў прафсаюзнага руху — Сяргей Антусевіч, Генадзь Фядыніч, Мікалай Шарах і Аляксандр Еўдакімчык — змешчаныя ў СІЗА КДБ. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула