БЕЛ Ł РУС

Расійскія лётчыкі з самалёта, які ўпаў 10 сакавіка пад Лунінцам, пацярпелі пры катапультаванні — «Беларускі Гаюн»

21.04.2022 / 22:55

Nashaniva.com

Маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» апублікаваў другую частку радыёперахопу перамоў аб расійскім вайсковым самалёце Су-34, які ўпаў 10 сакавіка пад Лунінцам. Паводле яго, расійскія лётчыкі хоць і катапультаваліся, але пры гэтым пацярпелі.

«Іду на Мачулішчы (…), на борце двое пацярпелых. Двое лётчыкаў. Самалёт Су-34 (…) Сярэдняй цяжкасці стан пілотаў», — гавораць па рацыі.

Тыя людзі, якія знайшлі пілотаў, просяць таксама «карэту хуткай дапамогі для пацярпелых бедства».

Які далейшы быў лёс пілотаў, пакуль застаецца невядомым.

Учора «Беларускі Гаюн» апублікаваў першую частку перамоваў Ваенна-касмічных сілаў Расіі, якія пацвярджалі тое, што 10 сакавіка 2022 года ў раёне Кажан-Гарадка ўпаў расійскі вайсковы самалёт. 

Стала вядома, што борт зваліўся ў забалочанай мясцовасці і згарэў. Абодва пілоты катапультаваліся і былі знойдзеныя ў ходзе пошукава-выратавальнай аперацыі, у якой былі задзейнічаныя і верталёты ВПС РБ.

Чытайце таксама:

Пад Лунінцам 10 сакавіка сапраўды разбіўся расійскі самалёт

Пад Лунінцам, імаверна, упаў расійскі самалёт

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула