БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах затрымалі Юрыя Вераб'ёва, у Гродне — Лізавету Мярляк

22.04.2022 / 10:02

Nashaniva.com

Учора ў Баранавічах затрымалі Юрыя Вераб'ева, паведамляюць праваабаронцы.

У чым яго абвінавачваюць і дзе цяпер утрымліваюць, пакуль невядома.

У Гродне таксама ўчора была затрыманая чалец Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, міжнародная сакратарка Беларускага незалежнага прафсаюза Лізавета Мярляк.

Такім чынам колькасць затрыманых па «справе незалежных прафсаюзаў» дасягнула паўтара дзясятка чалавек. Частка з іх знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула