БЕЛ Ł РУС

Еўра на таргах у Беларусі стаў каштаваць меней, чым на пачатку года

22.04.2022 / 13:12

Nashaniva.com

На таргах у Мінску 22 красавіка еўра патаннеў на 7,68 капейкі да 2,8785 беларускага рубля.

Гэта меней, чым еўрапейская валюта каштавала на пачатку года — апошнія таргі 2021 года скончыліся з вынікам 2,8826.

Банкі сёння прадаюць еўрапейскую валюту па 2,89—3 рублі.

Даляр сёння патаннеў на 4,62 капейкі да 2,6691 рубля. На пачатку года ён каштаваў 2,5481 рубля. Банкі прадаюць даляр па 2,675-2,72 рубля.

Расійскі рубель вырас на 5,22 капейкі да 3,6214 за 100 адзінак. На пачатку года расійскі каштаваў 3,4322.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула