Шольц: Я супраць газавага эмбарга, Пуціна гэтым не проймеш
Нямецкі канцлер Олаф Шольц у інтэрв'ю часопісу Spiegel выказаўся супраць газавага эмбарга на імпарт расійскага газу, мяркуючы, што гэта наўрад ці спыніць вайну.
Олаф Шольц. Фота: Andreas Chudowski / DER SPIEGEL
«Калі б Пуцін быў адчувальны да эканамічных аргументаў, ён ніколі б не пачынаў гэтую вар'яцкую вайну», — сказаў канцлер.
І дадаў, што газавае эмбарга можа прывесці да «драматычнага эканамічнага крызісу, скарачэння мільёнаў працоўных месцаў і закрыцця заводаў, якія больш ніколі не адкрыюцца».