БЕЛ Ł РУС

У Камянецкага раёна з'явяцца новы герб і сцяг. Кнігу аўтара праекта нядаўна прызналі экстрэмісцкай

23.04.2022 / 10:53

Nashaniva.com

У стварэнні новага герба Камянецкага раёна выкарыстоўваецца «прынцып спалучэння геральдычных і негеральдычных фігур, якія закліканы адлюстроўваць раён у яго гістарычнай рэтраспектыве, а таксама ўключаць сучасны складнік».

Аўтары праекта герба і сцяга — Марына Ялінская і мастак Віктар Ляхар.

Сімволіка Камянецкага раёна ў найбліжэйшы час будзе накіраваная ў Геральдычную раду для абавязковай геральдычнай экспертызы.

Днямі кнігу Віктара Ляхара «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры» прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адпаведнае рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Гродна.

Гэта кніга — гэта ілюстраванае выданне пра вайсковую сімволіку розных часоў на беларускіх землях.

Віктар Ляхар доўгі час уваходзіў у склад Геральдычнай рады пры прэзідэнце Беларусі, распрацаваў сімволіку дзясяткаў беларускіх раёнаў і намаляваў эмблемы амаль усім сілавым ведамствам, у тым ліку АМАПу і ГУБАЗіКу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула