БЕЛ Ł РУС

Узброеныя сілы Украіны правялі паспяховы контрнаступ пад Харкавам: вызваленыя тры населеныя пункты

23.04.2022 / 11:46

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміў кіраўнік Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў.

Паводле яго слоў, УСУ здзейснілі паспяховае контрнаступленне і ўчора раніцай пачалі наступальныя аперацыі на ворага, на працягу дня ішлі баі.

Украінскія вайскоўцы выбілі войска РФ з Безрукаў, Слаціна, Прудзянкі Дзергачоўскага раёна і замацаваліся на пазіцыях, паведаміў Сінягубаў.

Ён дадаў, што расійскія войскі працягваюць абстрэльваць цывільную інфраструктуру Харкава і вобласці. За суткі яны нанеслі 56 удараў — два чалавекі загінулі, 19 параненыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула