БЕЛ Ł РУС

Затрымалі 19-гадовага актывіста Арсенія Дзядка

23.04.2022 / 15:26

Nashaniva.com

«Пакаяльнае» відэа з моладзевым актывістам з'явілася ў праўладных тэлеграм-каналах. Арсеній з'яўляецца сваяком палітвязня Міколы Дзядка. 

На відэазапісе яго прымусілі сказаць, што падставай для затрымання стаў ягоны ўдзел у «масавых беспарадках» у жніўні 2020-га, у тым ліку з перакрыццем дарожнага руху.

Паводле яго слоў, ён знаходзіўся ў раёне ўніверсама «Рыга», зарэгістраваўся ў плане «Перамога».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Арсеній утрымліваецца ў ЦІП на Акрэсціна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула