БЕЛ Ł РУС

Ілан Маск набыў Twitter

25.04.2022 / 22:20

Nashaniva.com

Найбагацейшы чалавек свету Ілан Маск заключыў пагадненне аб пакупцы Twitter Inc (TWTR.N) за 44 мільярда даляраў.

Заключанае пагадненне, як піша Reuters, «перадасць кантроль над платформай сацыяльных медыя, населенай мільёнамі карыстальнікаў і сусветнымі лідарамі, самому багатаму чалавеку свету».

Сам Маск, каментуючы новы набытак, сказаў так:

«Свабода слова — гэта аснова функцыянуючай дэмакратыі, а Twitter — гэта лічбавая гарадская плошча, дзе абмяркоўваюцца пытанні, жыццёва важныя для будучыні чалавецтва. Я таксама хачу зрабіць Twitter лепшым, чым калі-небудзь, палепшыўшы прадукт новымі функцыямі, зрабіўшы алгарытмы з адкрытым зыходным кодам, каб павысіць давер, перамагчы спам-ботаў і аўтэнтыфікаваць усіх людзей. Twitter валодае велізарным патэнцыялам — я з нецярплівасцю чакаю сумеснай працы з кампаніяй і супольнасцю карыстальнікаў, каб раскрыць яго».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула