БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя паведаміла пра 656 выпадкаў кавіду

27.04.2022 / 15:9

Nashaniva.com

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксавана 656 выпадкаў заражэння каранавірусам, а выпісаныя 204 чалавекі. Учора паведамлялася пра 204 выпадкі.

Усяго, з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваныя 978 773 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 970 990.

За мінулыя суткі памерла пяць чалавек (за ўвесь час — 6 936), выканана 12 535 тэстаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула