БЕЛ Ł РУС

Расіяне разбамбілі шпіталь на тэрыторыі «Азоўсталі», ёсць загінулыя

28.04.2022 / 16:49

Nashaniva.com

Расіяне ноччу 28 красавіка наносілі ўдары па ваенным палявым шпіталі на тэрыторыі завода «Азоўсталь» у Марыупалі — ёсць загінулыя і параненыя.

«Усю ноч на ваенны палявы шпіталь, які знаходзіцца на тэрыторыі завода «Азоўсталь» у Марыупалі, дзе знаходзяцца параненыя абаронцы, рускія масава скідвалі шматтонныя авіябомбы, здольныя прабіць любыя бетонныя ахоўныя збудаванні. Затым, ужо разбурыўшы памяшканне, працягвалі бязлітасна абстрэльваць руіны з карабельнай артылерыі. Сярод параненых вайскоўцаў ёсць загінулыя, зноўку параненыя і кантужаныя», — гаворыцца ў паведамленні «Азова».

Частка памяшкання абвалілася — у прыватнасці там, дзе была аперацыйная.

У «Азове» нагадалі, што Жэнеўская канвенцыя гарантуе абарону стацыянарных і перасоўных медыцынскіх устаноў — на іх не павінна быць нападаў. Таксама абаронай павінны карыстацца параненыя і хворыя, незалежна ад таго, цывільныя яны або ваенныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула