БЕЛ Ł РУС

Амерыканскія СМІ апублікавалі новае відэа з акупаванай Бучы

28.04.2022 / 21:36

Nashaniva.com

Амерыканскі тэлеканал CNN апублікаваў новае відэа, знятае з дрона над Бучай, дзе расійская тэхніка ездзіць па вуліцах міма целаў забітых жыхароў горада, піша «Украінская праўда».

Амерыканскія журналісты атрымалі відэа, знятае з дрону над Бучай на працягу 12 і 13 сакавіка. Супрацоўнікі тэлеканала праверылі і пацвердзілі, што здымкі гэтым дронам вяліся над Бучай у гэтыя дні.

На відэа бачна, як на вуліцах ляжаць целы людзей у тым самым адзенні, што было і на тых трупах, што былі знойдзеныя ўкраінскімі вайскоўцамі і міжнароднымі журналістамі 1—3 красавіка пасля вызвалення горада ад расійскай акупацыі. Расійская вайсковая бранятэхніка і вайскоўцы проста хадзілі міма гэтых целаў у гэтыя два дні.

Гэта чарговае пацвярджэнне таго, што забойства гэтых мірных жыхароў у Бучы адбылося ў той час, калі горад знаходзіўся пад расійскай акупацыяй, і гэтым самым абвяргаецца сцвярджэнне расійскіх уладаў пра правакацыю і інсцэніроўку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула