БЕЛ Ł РУС

Адзінароска прыйшла на цырымонію памяці Чарнобыля ў сукенцы з надпісам Party

29.04.2022 / 13:42

Nashaniva.com

Ніхто з прысутных на цырымоніі ў Белгарадскай вобласці не зрабіў ёй заўвагі пра недарэчнасць, але фота разляцелася па сеціве. 

Функцыянерка партыі «Адзіная Расія» ў Белгарадскай вобласці Галіна Шапавалава прыйшла на цырымонію памяці ахвяр Чарнобыля ў сукенцы з надпісам Party. Па-англійску гэтае слова азначае «вечарынка», «вясёлая тусоўка».

Абласное аддзяленне партыі паспрабавала патлумачыць выбар сукенкі Галінай Шапавалавай, але толькі выклікала яшчэ больш кпінаў.

«Будучы дыпламаванай спецыялісткай у галіне замежных моў, сакратар палічыла, што гэты надпіс азначае слова «партыя», таму і зрабіла выбар на карысць гэтага ўбору», — гаворыцца ў паведамленні белгарадскіх адзінаросаў.

Беларус з фэйкавай пошты разаслаў у школы лісты з патрабаваннем правесці абмеркаванне Канстытуцыі. І атрымаў справаздачу

«Ён што, тую бомбу на ровары вязе?» Вялікая падборка мемаў і тыктокаў пра вайну ва Украіне

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула