БЕЛ Ł РУС

Скіфскае золата з музея ў Мелітопалі ўсё ж паспелі вывезці

29.04.2022 / 21:07

Nashaniva.com

Запарожская ваенная абласная адміністрацыя абвергла распаўсюджаную ўчора інфармацыю аб захопе расіянамі скіфскага золата з краязнаўчага музея ў акупаваным Мелітопалі.

 

«У сакавіку самае каштоўнае з Запарожскай вобласці было вывезена ў іншыя рэгіёны Украіны. Цалкам з усіх музеяў. Усё, што складала гісторыка-культурную каштоўнасць. Тое, што яны там «выратавалі» — ну, поспеху ім. Ёсць розныя музейныя экспанаты: копіі, муляжы, яшчэ нешта», — заявіў у эфіры агульнанацыянальнага тэлемарафона кіраўнік Запарожскай ВАА Аляксандр Старух.

Раней прарасійскія паблікі распаўсюдзілі відэа пра тое, як акупанты нібыта знайшлі схаванае работнікамі музея золата і «выратавалі» яго ад вывазу за мяжу.

Пры гэтым варта адзначыць, што сярод рэсурсаў, якія пашыралі гэтую інфармацыю далей, быў і тэлеграм-канал Запарожскай ВАА. 

У 1954 годзе старадаўняе скіфскае золата выявілі ў скіфскім кургане ў Мелітопалі. Яго спрабавалі вывезці ў ленінградскі Эрмітаж, але ўкраінскія археолагі дамагліся таго, каб знаходка засталася ва Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула