БЕЛ Ł РУС

У Кіеўскай вобласці знайшлі яшчэ адно масавае пахаванне

29.04.2022 / 21:43

Nashaniva.com

Пра выяўленне яшчэ аднаго масавага пахавання на Кіеўшчыне паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю польскім СМІ.

Фота ілюстрацыйнае

«Уявіце сабе: было столькі забітых, што, нягледзячы на тое, што яны спалілі частку целаў загінулых, зноў знайшлі магілу.

900 чалавек у Кіеўскай вобласці. 900 чалавек! Колькі чалавек загінула — ніхто не ведае. Будуць наступствы, будзе вынік, будзе потым перапіс насельніцтва. Трэба ж знайсці ўсіх гэтых людзей загінулых — мы ж не ведаем колькі!», — сказаў украінскі прэзідэнт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула