БЕЛ Ł РУС

У Мінску прайшло нешматлюднае прарасійскае шэсце «ў падтрымку барацьбы з нацызмам»

30.04.2022 / 16:17

Nashaniva.com

У Мінску невялікая купка людзей з дзяржаўнымі, савецкімі і расійскімі сцягамі у суботу хадзіла па горадзе і крычала «За Данбас». Адна з удзельніц падчас стрыму абражала і пасылала ўсіх, хто выказваў супрацьлеглае меркаванне. Відэа апублікаваў блогер Антон Матолька.

За некалькі дзён да таго ў акаўнце Аляксандра Плавінскага, вядомага сваімі антыгістарычнымі кніжкамі пра Курапаты, з'явілася абвестка, у якой заклікалася акурат у гэты час выйсці на «шэсце ў падтрымку барацьбы з нацызмам». Трэба думаць, гэта яно і было.

Сілавікі на акцыю ніяк не рэагавалі. У той жа час беларускія ўлады ўсяляк спрабуюць даказаць, што яны супраць вайны, але тых, хто падтрымлівае Украіну, затрымліваюць і кідаюць у нечалавечыя ўмовы, а ў кабінетах ГУБАЗіКа вісяць сімвалы расійскай ваеннай агрэсіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула