БЕЛ Ł РУС

Палітвязень Алег Хічоў адбыў тэрмін у калоніі і выйшаў на волю

30.04.2022 / 20:46

Nashaniva.com

29 красавіка з папраўчай калоніі №15 выйшаў палітвязень Алег Хічоў. Ён адбыў увесь тэрмін пакарання і быў вызвалены, паведамляе «Вясна».

Гарадзенца Алега Хічова затрымалі 31 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Яго абвінавацілі ў тым, што 10 жніўня 2020 года ён удзельнічаў у акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

18 кастрычніка хлопца асудзілі на 1 год і 2 месяцы калоніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула