БЕЛ Ł РУС

Жыхар Іўя патрапіў пад фрэзу мотаблока

1.05.2022 / 09:57

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 30 красавіка. Ратавальнікаў Іўя выклікалі на вуліцу Леніна каля 16-й гадзіны. Там мужчына трапіў пад фрэзу мотаблока. Як паведамляе МНС, ягоная нага аказалася заціснутай рабочым органам мотаблока.

На месцы ратавальнікаў сустрэлі медыкі, якія прыбылі раней і паспелі зрабіць пацярпеламу абязбольвальны ўкол.

Пасля ратавальнікі зрабілі падкоп глебы, зафіксавалі фрэзу. Затым яны перакасілі яе зубцы гідраўлічнымі нажніцамі, зрабілі надрэз па восі і змаглі вызваліць нагу пацярпелага. Ён шпіталізаваны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула