БЕЛ Ł РУС

Пуцін і Лукашэнка паразмаўлялі па тэлефоне

3.05.2022 / 22:16

Nashaniva.com

Адбылася тэлефонная размова Уладзіміра Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта позна вечарам паведаміла прэс-служба Крамля.

Тое, што абмяркоўвалі суразмоўцы, падаецца ў агульных рысах:

разгледжаны пытанні двухбаковага парадку дня, прасоўвання саюзнага будаўніцтва;

закрануты асобныя аспекты інтэграцыйных абʼяднанняў на еўразійскай прасторы, у тым ліку ў сувязі з падрыхтоўкай маючай адбыцца сустрэчы лідараў дзяржаў ‒ членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы;

абмеркавана сітуацыя «ў кантэксце спецыяльнай ваеннай аперацыі па абароне Данбаса»;

пацверджаны ўзаемны настрой на далейшае ўмацаванне расійска-беларускіх адносін, партнёрства і саюзніцтва.

Беларускі бок пра размову не паведамляў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула