БЕЛ Ł РУС

Ëн яшчэ ў вышуку, але каналы, падкантрольныя МУС, ужо піяраць яго

4.05.2022 / 21:27

Nashaniva.com

У тэлеграм-каналах, якія кантралююцца беларускімі сілавымі структурамі, тыражуецца інтэрв'ю безыменнага беларуса, які ваюе на расійскім баку — у фарміраваннях «ДНР». У відэа той крытыкуе беларусаў, якія ваююць за Украіну. «Наша Ніва» раскапала, хто гэты новы спікер беларускіх сілавікоў, і выявіла займальны момант. 

Чалавек на відэа сапраўды беларус, ён нарадзіўся ў Мінску. Імя — Андрэй Грышуцін.

Ён паспеў паслужыць у часці 3214 старшынёй роты. Не судзімы. Ваюе супраць Украіны не першы год. 

Цікавостка вось у чым: ГУБАЗіК выдаў спецыяльную арыенціроўку на гэтага чалавека як наёмніка у «Л/ДНР» яшчэ некалькі гадоў таму.

«Яшчэ год назад, калі б ён з'явіўся ў Беларусі, то яго дакладна даставілі б да таго аператыўніка, які вядзе справы ўліку тых, хто ваяваў на Данбасе», — сказаў нам афіцэр міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула