БЕЛ Ł РУС

Пракуратура абавязала прызыўныя камісіі прызваць тых, хто атрымаў адтэрміноўку

4.05.2022 / 15:11

Nashaniva.com

Пракуратура горада Мінска выявіла парушэнні заканадаўства пры прызыве грамадзян на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве падчас прызыўных кампаній 2021 года ў ваенных камісарыятах, а таксама прызыўных камісіях сталічных Кастрычніцкага і Савецкага раёнаў.

Па версіі пракуратуры, былі выкрытыя факты незаконнага прадастаўлення асобным прызыўнікам адтэрміновак ад прызыву для працягнення адукацыі.

У ваенным камісарыяце Кастрычніцкага раёна г.Мінска асобныя прызыўнікі неабгрунтавана прызнаныя непрыдатнымі да вайсковай службы ў мірны час, абмежавана прыдатнымі да службы ў ваенны час.

Па выніках праверкі пракуратура горада Мінска апратэставала рашэнні прызыўных камісій.

Рашэнні былі адмененыя, а прызыўнікі накіраваныя ў армію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула