БЕЛ Ł РУС

На Жлобінскім ДСК насмерць заціснула чалавека

5.05.2022 / 13:59

Nashaniva.com

Пра трагедыю паведамляе навінны паблік «ЧП Гомель». Паводле папярэдняй інфармацыі, усё адбылося сёння раніцай на закінутай тэрыторыі прадпрыемства ў Жлобінскім раёне.

Скрыншот з відэа

Гаворка ідзе пра Жлобінскі ДСК у аграгарадку Луцкі. Там абрынулася галерэя, пад заваламі апынуліся два чалавекі.

Аднаго з гэтых людзей выратаваць не ўдалося.

Вядома, што тая тэрыторыя, на якой адбылася трагедыя, не выкарыстоўваецца прадпрыемствам і лічыцца закінутай.

На месцы здарэння цяпер працуюць следчыя і экстранныя службы, акалічнасці высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула