БЕЛ Ł РУС

Кіраўнікі «ДНР» і «ЛНР» прызначылі амбасадараў у Расію

6.05.2022 / 15:46

Nashaniva.com

Кіраўнікі самаабвешчаных Данецкай народнай рэспублікі Дзяніс Пушылін і Луганскай народнай рэспублікі Леанід Пасечнік падпісалі ўказы аб назначэнні паслоў у Расійскай Федэрацыі.

Амбасадарам прызначаная дэпутат Народнай рады «ДНР» Вольга Макеева, ад «ЛНР» — Радыён Мірошнік.

Расія прызнала «ДНР» і «ЛНР», якія часткова кантралююць Данецкую і Луганскую вобласці Украіны, незалежнымі дзяржавамі 22 лютага. Праз два дні расійскія войскі ўварваліся ва Украіну, у тым ліку пад выглядам «абароны» жыхароў Данбаса.

Паўднёвая Асеція і Абхазія, якія Расія лічыць незалежнымі дзяржавамі, таксама маюць свае пасольствы ў Маскве, паведамляе «Медуза». Міжнародная супольнасць лічыць падкантрольныя Расіі тэрыторыі часткай Грузіі. Іх не прызнала і Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула