БЕЛ Ł РУС

У Бучы знайшлі радыеактыўную колбу, скрадзеную расіянамі ў Чарнобылі

8.05.2022 / 08:32

Nashaniva.com

Адна з выкрадзеных расійскімі войскамі колба з радыеактыўным рэчывам, вывезеным з Чарнобыльскай АЭС падчас акупацыі, знайшлася ў Бучы, паведамляе ўкраінскі Энергаатам у Telegram.

Жыхар Бучи выявіў знаходку ва ўласным доме пасля «гасцявання» ў ім расійскіх акупантаў. Пасля гэтага гараджанін выклікаў сапёраў.

Спецыялісты, што прыбылі на выклік, канфіскавалі небяспечную ёмістасць і перадалі на ўтылізацыю.

Пазней высветлілася, што радыяцыйны фон колбы, у якой знаходзілася ртуць, значна перавышае норму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула