БЕЛ Ł РУС

Беларусы прапануюць паставіць у Мінску помнік Шушкевічу і назваць у яго гонар вуліцу

8.05.2022 / 16:38

Nashaniva.com

З'явілася петыцыя, у якой беларусы прапануюць паставіць помнік Станіславу Шушкевічу і назваць у яго гонар адну з вуліц Мінска.

Подпісы збіраюцца да 16 мая. Пасля петыцыя будзе перададзеная ў Мінскі гарвыканкам.

Шушкевіч — першы кіраўнік незалежнай Беларусі. Пры ім дзяржаўнай сімволікай сталі гістарычныя герб «Пагоня» і бела-чырвона-белы сцяг.

«Белавежскага зубра» не стала ва ўзросце 87 гадоў, у ноч на 4 мая. Шушкевіча пахавалі на Паўночных могілках недалёка ад маці. Каб развітацца з ім, людзі стаялі ў даўжэзнай чарзе, а падчас імшы ў касцёле правялі палітыка ў апошні шлях доўгімі апладысментамі ў знак павагі.

Труну Шушкевіча накрылі бела-чырвона-белым сцягам.

«Хер яны чым беларусаў возьмуць!» Вядомыя асобы згадваюць Станіслава Шушкевіча

Тысячы людзей прыйшлі развітацца са Станіславам Шушкевічам. Сем хвілін доўжыліся апладысменты ВІДЭА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула