БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская прыехала ў Чэхію вырашаць пытанні міграцыі беларусаў. Яна запрашае на сустрэчу

10.05.2022 / 12:01

Nashaniva.com

У Чэхіі пачалі распрацоўваць закон, які можа зрабіць міграцыю беларусаў у гэтую краіну немагчымай. Таму Святлана Ціханоўская сёння пачала тэрміновы рабочы візіт у гэтую краіну, каб сустрэцца з прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам, міністрамі ўнутраных і знешніх спраў, Сенатам, міністрам адукацыі.

«Усе гэтыя сустрэчы патрэбныя, каб пераканаць іх падтрымліваць беларусаў далей, падзяляць рэжым і народ Беларусі і не дыскрымінаваць людзей, якія ўжо два гады супрацьстаяць двум дыктатарам, якія развязалі вайну ва Украіне», — гавораць у штабе.

11 мая ў 19:30 Святлана Ціханоўская запрашае беларусаў Чэхіі на сустрэчу, якая пройдзе па адрасе: Прага, Klementinum. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула