У Расіі чарговы ваенкамат закідалі «кактэйлямі Молатава»
Невядомыя спрабавалі падпаліць будынак ваеннага камісарыята ў цэнтры Омска ў ноч на 13 траўня, паведамляе Om1.ru са спасылкай на некалькі крыніц.
У будынку разбілі два акна. Каля яго адчуваецца моцны пах газы, на месцы працуюць крыміналісты. Верагодна, у будынак кінулі бутэлькі з запальнай сумессю. У паліцыі каментаваць інцыдэнт адмовіліся.
У ноч на 4 мая невядомы кінуў два «кактэйлі Молатава» ў будынак ваенкамата ў Ніжневартаўску.
Пасля пачатку баявых дзеянняў ва Украіне аналагічныя выпадкі адбыліся таксама ў Балашысе, Яраслаўлі, Чарапаўцы.