БЕЛ Ł РУС

Мінабароны Брытаніі: Расія працягвае спадзявацца на масіраваныя артабстрэлы

17.05.2022 / 08:35

Nashaniva.com

Паводле ацэнак брытанскага міністэрства абароны, у Чарнігаўскай вобласці каля 3500 будынкаў былі разбураныя або пашкоджаныя падчас расійскага наступу на ўкраінскую сталіцу. 80% шкоды нанесена жылых дамоў.

Фота: AP

Маштаб гэтай шкоды сведчыць пра гатоўнасць Расіі выкарыстоўваць артылерыю супраць населеных пунктаў з мінімальным улікам суразмернасці і шкоды цывільнай інфраструктуры.

Расія, верагодна, звярнулася да ўсё больш актыўнага выкарыстання артылерыйскіх абстрэлаў з-за абмежаваных магчымасцяў выяўлення мэтаў і нежадання рызыкаваць баявой авіяцыяй за межамі сваіх ліній фронту.

У наступныя тыдні Расія, робіць выснову брытанскае Міністэрства абароны, хутчэй за ўсё, працягне спадзявацца на масіраваныя артылерыйскія ўдары, спрабуючы актывізаваць наступ у Данбасе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула