БЕЛ Ł РУС

Швецыя падала заяўку ў НАТА

17.05.2022 / 11:15

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ падпісала заяўку на ўступленне краіны ў Паўночнаатлантычны альянс.

«Гэта ўспрымаецца як вялікая, сур'ёзная падзея, як крок, які мы лічым найлепшым для Швецыі», — пракаментавала міністр.

Швецыя таксама будзе дамагацца таго, каб на яе тэрыторыі не ствараліся пастаянныя вайсковыя базы і не размяшчалася ядзерная зброя.

Швецыя — гэта краіна, якая трымалася палітыкі нейтралітэту ўжо больш за 200 гадоў. Яна не ўдзельнічала ні ў Першай, ні ў Другой сусветных войнах. Але цяперашняя пуцінская агрэсія прымусіла зруйнаваць традыцыю нават яе. 

Раней заяўку ў НАТА таксама падала Фінляндыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула