БЕЛ Ł РУС

У Латвіі судзяць за савецкую сімволіку

28.08.2009 / 12:44

СМ

Лідэр латвійскіх нацыянал‑бальшавікоў на 9 мая прыйшоў да Помніка савецкім салдатам у Рызе з чырвоным сцягам.

Сёння ў Рызе адбудзецца суд над лідэрам латвійскіх нацыянал‑бальшавікоў Уладзімірам Ліндэрманам.

Ліндэрман сёлета на 9 мая прыйшоў да Помніка савецкім салдатам у Рызе з чырвоным сцягам, на якім прысутнічалі серп і молат. Тым самым ён парушыў закон «Аб сходах, шэсцях і мітынгах».

Нацыянал‑бальшавік мае намер надалей дамагацца легалізацыі савецкай сімволікі ў Латвіі. Камуністычная сімволіка ў краінах Балтыі забаронена на роўні з нацысцкай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула