БЕЛ Ł РУС

Італія прапанавала план урэгулявання крызісу ва Украіне

19.05.2022 / 15:48

Nashaniva.com

Італія прапанавала план урэгулявання крызісу ва Украіне з 4-х этапаў, піша выданне La Repubblica са спасылкай на дакумент, падрыхтаваны МЗС Італіі

— Спыненне агню і развядзенне войскаў ад лініі судакранання пад наглядам ААН.

— Уступленне Украіны ў ЕС па паскоранай працэдуры і ў той жа час яе нейтралітэт, адмова ад далучэння да НАТА.

— Выпрацоўванне пагаднення паміж Украінай і Расіяй па «спрэчных тэрыторыях» Данбаса і Крыма для вырашэння супярэчнасцяў па міжнародна прызнаных межах.

— Распрацоўка новай шматбаковай дамовы аб міры і бяспецы ў Еўропе, якая павінна гарантаваць кантроль над узбраеннямі і прадухіленне канфліктаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула