БЕЛ Ł РУС

Туск нагадаў Сідорскаму пра неабходнасць дэмакратызацыі

2.09.2009 / 11:06

Прэм’ер‑міністры Беларусі і Польшчы Сяргей Сідорскі і Дональд Туск правялі 1 верасня сустрэчу ў Гданьску. На ёй абмяркоўваліся магчымасці эканамічнага супрацоўніцтва нашых краінаў.

Акрамя таго, Туск заявіў пра неабходнасць дэмакратызацыі і захавання правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку нацыянальных меншасцяў.

Кіраўнік беларускага ўрада падзякаваў Польшчы за ініцыятыву «Усходняе партнёрства». Прэм’еры выказалі надзею, што праграма будзе спрыяць збліжэнню і развіццю супрацоўніцтва Беларусі і Еўрасаюза.

Нагадаем, што Сідорскі прыбыў у Польшчу для ўдзелу ў мемарыяльных мерапрыемствах, прысвечаных 70‑годдзю пачатку Другой Сусветнай вайны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула