БЕЛ Ł РУС

У Дагестане школьніца на апошнім званку выгукнула: «Не вайне! Пуцін чорт!» Што было пасля?

22.05.2022 / 17:48

Nashaniva.com

У дагестанскім горадзе Ізбербаш падчас лінейкі, прысвечанай апошняму званку, выпускніца Зухра Альбекава выступіла супраць вайны ва Украіне. Відэа хутка разляцелася ў сацсетках.

На відэа дзяўчына сказала у мікрафон: «Не вайне! Свабоду Украіне! Пуцін чорт!»

Паведамляецца, што выпадак адбыўся ў школе №11 у горадзе Ізбербаш. 

Пасля гэтага дзяўчыну абвінавацілі ў дыскрэдытацыі расійскай арміі. А на яе маці склалі пратакол аб невыкананні бацькоўскіх абавязкаў па выхаванні непаўналетніх.

Пазней і Зухру, і яе маці прымусілі запісаць пакаяльнае відэа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула