Пазняк: Выбары трэба байкатаваць
«Дзіўным выглядае рашэнне Баршчэўскага ўдзельнічаць у будучых выбарах разам з Лукашэнкам».
Дзіўным выглядае для мяне рашэньне [аднаго з лідэраў Партыі БНФ — НН] Баршчэўскага ўдзельнічаць у будучых выбарах прэзыдэнта разам з Лукашэнкам. Дэмакратычных і справядлівых выбараў ня будзе. Выбарчае заканадаўства ня зьменяць. А
незаконны ўдзел Лукашэнкі ў такіх выбарах зробіць іх увогуле крымінальным мерапрыемствам па чарговым захопе ўлады. У які, для прыкрыцьця, пастараюцца ўцягнуць паболей выбаршчыкаў і прэтэндэнтаў.І нішто ня спыніць узурпатара ат такіх дзеяньняў.
Выбары ў Беларусі ‑‑ ужо даўно ня выбары. Удзел выбаршчыкаў у галасаваньні ‑‑ гэта шырма для фальсыфікацыяў. Сама лёгіка падказвае, што трэба пазбавіць рэжым ягонае шырмы. Трэба ня даць яму прыкрывацца народам. Мусіць быць байкот.